У раённым мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі адкрылася персанальная выстава Алега КАВАЛЁВА “Барэльефы сучаснасці”

У раённым мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі адкрылася персанальная выстава Алега КАВАЛЁВА “Барэльефы сучаснасці”.

— Экспазіцыя, якая ўключае ў сябе 30 рэльефных аб’ёмныіх карцін, прадстаўлена ў рамках творчага праекта “Самабытныя таленты Бялыніччыны”, — адзначыла выконваючы абавязкі дырэктара раённага мастацкага музея Алена САМУСЕВА. — Гэтыі праект мы распачалі яшчэ ў мінулым годзе. Галоўная мэта яго — развіццё духоўнага свету і эстэтычнага густу жыхароў раёна. Праз такія выставы супрацоўнікі музея знаёмяць бялынічан і гасцей горада з новымі формамі дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, развіваюць у іх ініцыятыву і творчае ўспрыманне паўсядзённага жыцця.

ghfhf hgfhh fhdhg

Бялынічанін Алег Кавалёў пачаў грунтоўна развіваць свой талент яшчэ ў дзяцінстве: пад кіраўніцтвам вядомай мастачкі Ларысы ЖУРАВОВІЧ займаўся ў дзіцячай школе мастацтваў райцэнтра. Наш зямляк паспяхова скончыў Магілёўскае вучылішча культуры і БДУ культуры і мастацтваў. Майстар неаднаразова прымаў удзел у разнастайных выставах, фестывалях, а па выніках раённага спаборніцтва сярод работнікаў сферы культурыі за 2009 год адзначаны Дыпломам І ступені райвыканкама.

У Бялынічах Алег Кавалёў прадставіў свае работы ўпершыню. Падтрымаць творцу ў такі значны момант прыйшла яго маці.

— Вядома, вельмі ганаруся сваім сынам, паважаю і люблю яго творчасць, — сказала Тамара Рыгораўна. — У 2009 годзе Алег адкрыў персанальную выставу “Карагод фантазій” у абласным метадычным цэнтры народнага мастацтва і культурна-асветніцкай работы, а вось сёння — у родным горадзе, у раённым мастацкім музеі.

— Спадзяёмся, што гэта мерапрыемства стане выдатным пачаткам плённага творчага супрацоўніцтва майстра з музеем, — падкрэсліла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ. — Важна перадаваць маладому пакаленню тыя культурныя каштоўнасці, якія робяць наш край адметным. Знаёміць з самабытнымі талентамі людзей, што жывуць побач.

Тры дзясяткі карцін, створаных у тэхніцы барэльефа, кранулі ўсіх прысутных сваёй непасрэднасцю і пяшчо- тай выканання.

— Прыемна здзіўлена. У работах прыгожа ўсё: добрая тэхніка, гарманічныя колеры, напоўненыя глыбокім сэнсам назвы, — падзялілася ўражаннямі выкладчыца дзіцячай школы мастацтваў Лілія ВОЙЛАКАВА. — Здаецца, што творы з гіпсавай сумесі лёгкія і паветраныя.

Алег Кавалёў пастаянна павышае сваё майстэрства, шукае ўласны напрамак у дэкаратыўна-ўжытковым мастацтве. Ён працуе не толькі ў тэхніцы барэльефа, але і фітадызайна, лозапляцення.

— Мяне натхняе прырода, яе прыгажосць і гармонія, — адзначыў мастак. — Працэс стварэння рэльефных аб’ёмных карцін карпатлівы, складаны, але вельмі займальны.

Выстава “Барэльефы сучаснасці” будзе працаваць да канца месяца, а 18 мая ў рамках Дня музеяў Алег Кавалёў правядзе майстар-клас.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *