Дзе можна купацца, а дзе купанне забаронена?

У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, на тэрыторыі раёна вызначаны 10 месцаў для купання насельніцтва і 10 месцаў, купанне ў якіх забаронена. Апошнія абавязкова абсталёўваюцца таблічкаміКупанне забаронена”.

Пералік месцаў, ДАЗВОЛЕНЫХ для купання грамадзян.

Месцы адпачынку: на рацэ Друць, г. Бялынічы, паблізу вуліцы Садовая; вадаём Слабадскі ў г. Бялынічы; “Нежкава” на рацэ Вабіч, вёска Вялікі Нежкаў; “Касічка” на рацэ Вабіч, аграгарадок Галоўчын; возера Заазерскае (з боку вёскі Карманоўка і з боку вёскі Заазер’е); рака Аслік паблізу базы адпачынку “Глушцова такавішча”;  “Сілкава” на рацэ Друць у г. Бялынічы, завулак Чырвонаармейскі; “Пяскі” на рацэ Друць у г. Бялынічы; возера Дачнае, вёска Няропля.

Месцы, ЗАБАРОНЕНЫЯ для купання: “Івашкава”, рака Друць, вёска Мяльнік; “Стары мост”, рака Друць, г. Бялынічы; “Гаражны масіў”, штучны вадаём па вул. Будаўнікоў у г. Бялынічы;  вадаёмы ў аграгарадку Свяцілавічы, на рацэ Друць каля маста ў в. Вослеўка,  у вёсках Сцёхава, Вольніца, Рафалава, Васількі, возера Верхняе ў аграгарадку Галоўчын.

Нагадваем аб тым, што кожны год, і гэты не будзе выключэннем, у перыяд з мая па верасень у раёне працуюць мабільныя групы па бяспецы знаходжання грамадзян на вадаёмах, дзе дазволена купанне і дзе яно не дазволена.

Рашэннем райвыканкама вызначана дыслакацыя раённага выратавальнага поста ОСВОД – месца адпачынку паблізу вуліцы Садовая ў г. Бялынічы. Устаноўлены наступны рэжым яго работы: буднія дні – з 15 да 20 гадзін; па суботах і нядзелях – з 12 да 20 гадзін.

Бялыніцкі лясгас таксама арганізоўвае працу ведамаснага выратавальнага посту на Заазерскім возеры (з боку вёскі Карманоўка).

Як і ў папярэднія купальныя сезоны, месцы адпачынку каля вады будуць рэгулярна патруляваць супрацоўнікі райаддзела міліцыі, мабільныя групы па бяспецы знаходжання грамадзян на вадаёмах, забяспечваючы грамадскі парадак у месцах масавага адпачынку насельніцтва каля вады. Таксама да пачатку сезона адпачынку будзе арганізавана дэталёвае вадалазнае абследванне дна з ачысткай ад пабочных прадметаў акваторый месц адпачынку на вадзе.

Падрыхтаваў Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *