Палепшыць якасць харчавання

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены кантрольнааналітычныя мерапрыемствы па пытаннях арганізацыі харчавання вучняў сярэдніх школ.

Устаноўлена, што дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі прымаюцца меры па паляпшэнні якасці харчавання школьнікаў, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы харчаблокаў. Разам з тым, у гэтай сферы па-ранейшаму маецца шэраг праблем, парушэнняў і недахопаў.

Так, у Магілёўскіх школах, дзе гэтыя функцыі ажыццяўляе ААТ “Камбінат школьнага харчавання”, Камітэтам выяўлены невыкананне рацыёнаў, парушэнні тэхналогіі прыгатавання страў, у тым ліку недаўкладанне прадуктаў харчавання, рэалізацыя ў буфетах тавараў з сышоўшымі тэрмінамі прыдатнасці і многае іншае. Да прыкладу, толькі ў адной са школ за 2 месяцы бягучага года пры падрыхтоўцы страў недаклалі каля 70 кг мясной сыравіны, дапушчана нястача прадуктаў на 1,5 тыс. рублёў.

Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці. Матэрыялы кантролю рыхтуюцца да разгляду на пасяджэнні калегіі, дзе будзе дадзена прынцыповая ацэнка выяўленным парушэнням.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *