У РЦК адбыўся Дзень прызыўніка

Служба ў арміізначны этап у жыцці кожнага юнака, які прайшоў гэты шлях. У мінулую пятніцу ў РЦК адбыўся Дзень прызыўніка.

У гэты вясенні прызыў 37 хлопцаў будуць накіраваны для праходжання ваеннай службы ў радах Узброеных Сіл Беларусі.

Са словамі шчырых пажаданняў да будучых абаронцаў краіны звярнуліся ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА, старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар ПАДОЛЬСКІ, настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці  Бялыніцкай айцец Сергій МАСЛАЎ.

Безумоўна, хвалюючым гэты дзень стаў не толькі для прызыўнікоў, але і для іх бацькоў, сяброў, якія будуць чакаць іх дадому на працягу ўсёй службы.

призывник

подарок

письмо

– Абяцаем выконваць свой армейскі доўг добрасумленна і годна, выхоўваць якасці, неабходныя абаронцу Радзімы, быць выдатнікамі баявой падрыхтоўкі, не запляміць гонар і патрыятычныя традыцыі дзядоў, бацькоў і старэйшых братоў, прымнажаць іх баявую славу, – з гэтымі словамі ад імя ўсіх прызыўнікоў выступіў Аляксандр ШУТОЎ.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *