18 мая больш як у 150 краінах свету адзначаецца Дзень музеяў

Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае свае адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны.

Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветніцкую і адукацыйна-выхаваўчую работу.

У СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага пастаянна працуюць экспазіцыі літаратурна-краязнаўчага музея, які ўзначальвае Данута КЛОПАВА, і гісторыка-краязнаўчага музея на чале з настаўніцай гісторыі Алесяй БУНАКОВАЙ.

Алеся

— Пры нашым музеі функцыянуюць два аб’яднанні па інтарэсах: “Юныя экскурсаводы” і “Ваенная гісторыя Беларусі”, — распавядае Алеся Вітальеўна. – Удзельнікі іх праводзяць тэматычныя экскурсіі для сваіх равеснікаў, займаюцца папаўненнем выставачных экспазіцый. Напрыклад, днямі сямікласнік Кірыл НОВІКАЎ прынёс рэшткі керамічнага посуду ХІХ ст, якія знайшоў падчас працы на бацькоўскім агародзе.

Алеся Бунакова адзначыла, што з дапамогай музейных экспанатаў і клапатліва сабраных каштоўных дакументаў мінулай эпохі дзеці хутчэй засвойваюць веды па гісторыі. А беражлівыя адносіны да гэтых артэфактаў – прамых сведкаў гістарычных падзей — выхоўваюць у падрастаючага пакалення пачуццё патрыятызму і адданасць роднай зямлі.

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *