Абмеркавалі вынікі за круглым сталом

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе аўдыту эфектыўнасці выкарыстання водных рэсурсаў у сістэме ЖКГ Горацкага раёна выяўлены шматлікія і сістэмныя парушэнні воднага заканадаўства.

Сярод іх невыкананне ўмоў водакарыстання, парадку ажыццяўлення ўліку здабычы вады, факты нерацыянальнага яе выкарыстання, заніжэння ў справаздачнасці страт пры транспарціроўцы спажыўцам і іншыя.

Да прыкладу, парушэнні пры вядзенні першаснага ўліку вады былі выяўлены на 48 артсвідравінах (81% ад усіх дзеючых) і на двух збудаваннях біяачысткі каналізацыйных сцёкаў (з трох), што толькі за 2016 год пацягнула заніжэнне здабычы вады на 165 тыс. м куб., скіду сцёкавых вод – на 168 тыс. м куб.

Вынікі праверкі і меры па выпраўленні сітуацыі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю і Горацкага УКВП “Камунальнік” абмеркавалі за круглым сталом. Прадпрыемства дадаткова выплаціла ў бюджэт экалагічны падатак у суме 22 тыс. рублёў. Юрыдычная і 18 службовых асоб прыцягнуты Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці на 3,9 тыс. рублёў, 21 работнік пакараны дысцыплінарна.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *