Праваахоўнікі правялі прафілактычную гутарку з грамадзянамі, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці і зараз знаходзяцца на ўліку ў РАУС

У рамках акцыіДом без гвалтуправаахоўнікі правялі прафілактычную гутарку з грамадзянамі, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці і зараз знаходзяцца на ўліку ў РАУС.

У актавай зале райаддзела міліцыі сабраліся 19 чалавек, якія маюць у сваёй скарбонцы “дасягненняў” адміністрацыйныя пратаколы за гвалт у сям’і і знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Роўна палова з іх – беспрацоўныя.

— Галоўная мэта нашага мерапрыемства заключаецца не толькі ў накіраванні правапарушальнікаў на шлях выпраўлення, — адзначыла старшы інспектар прафілактыкі Юлія МАРОЗАВА. — Мы дапамагаем ім працаўладкавацца, змяніць сваё сацыяльнае становішча ў лепшы бок. У гэтым плане з намі супрацоўнічаюць і дзяржаўныя прадпрыемствы, і прыватныя арганізацыі, якія гатовы прыняць на працу такіх грамадзян. Але пры ўмове, што яны больш не будуць парушаць закон.

гут

Загадчык сектара занятасці насельніцтва і бухгалтарскага ўліку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Уладзімір ВЯРШЫЛА агучыў шэраг вакансій, запатрабаваных зараз на Бялыніччыне, аднак толькі адзін чалавек праявіў непадробную цікаўнасць. Малады мужчына запытаўся ў спецыяліста, куды можна звярнуцца, каб уладкавацца аўтаслесарам, тым больш, што ў яго ёсць адпаведная адукацыя. Дарэчы, падчас мерапрыемства толькі чатыры падуліковыя асобы ўзялі накіраванні на працу ў арганізацыі раёна.

Былі і такія, хто не захацелі працаўладкоўвацца пры дапамозе праваахоўнікаў і прама ў актавай зале падпісалі адмовы. Яны запэўнілі, што самастойна знойдуць сабе працоўны занятак. Але, па словах міліцыянераў, гэтыя грамадзяне ўсё роўна ў любы час могуць звярнуцца ў РАУС па накіраванне на працу.

Начальнікі райаддзела міліцыі Сяргей КРАСНОЎ і ААПП Сяргей НІЗАЎЦОЎ правялі прафілактычную размову з кожным прысутным, растлумачылі ім патрабаванні заканадаўства ў сферы сямейна-бытавых адносін, нагадалі пра падставы прымянення ахоўнага прадпісання і пра адказнасць за невыкананне пэўных абмежаванняў.

Завяршылася сустрэча праглядам відэаролікаў прафілактычнага характару “Кухня без гвалту” і “Белая гарачка”. Адзін правапарушальнік быў накіраваны на медыцынскі агляд у ЦРБ для наступнага афармлення ў ЛПП.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *