Удава гераічнага міліцыянера Івана ШАЎЦОВА перадала ў музей РАУС шматлікія ўзнагароды свайго мужа

У Дзень Перамогі супрацоўнікі РАУС і прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Аляксандр СМАРГУНОЎ і Аляксандр ЮШКЕВІЧ завіталі ў госці да бялынічанкі Вольгі ШАЎЦОВАЙ.

91-гадовая жанчына – былы вязень нямецка-фашысцкага канцлагера, удава ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, гераічнага міліцыянера Івана ШАЎЦОВА, які пайшоў з жыцця напрыканцы мінулага года. Падчас сустрэчы Вольга Сазонаўна перадала ў музей РАУС шматлікія ўзнагароды свайго мужа.

— Іван Фёдаравіч прайшоў незвычайны шлях, недажыўшы да свайго 100-годдзя ўсяго чатыры месяцы, — гаворыць намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Міхаіл НЯМЫЦЬКА. — Да апошняга дня ён памятаў, колькі важыць снарад гаўбіцы, самастойна паліў печ і чытаў на памяць ваенныя вершы. Знакаміты міліцыянер меў вялікую колькасць баявых узнагарод, сярод якіх ордэны Леніна, Вялікай Айчыннай вайны першай ступені і Чырвонай Зоркі. Яны зоймуць пачэснае месца ў экспазіцыі нашага музея і яшчэ паслужаць патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення вартавых правапарадку.

мед1

мед

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *