Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”

З 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.

Акцыя накіравана на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму на дарогах.

У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню вадзіцелямі скораснага рэжыму, правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Таксама 26 мая па ўсёй краіне пройдзе чарговы Адзіны дзень бяспечнага дарожнага руху пад дэвізам “Увага, вадзіцелі! У школьнікаў канікулы!”.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *