Канікулы яшчэ на пачаліся, а вось пажары з-за дзіцячых гульняў з агнём ужо адбыліся

Так, напрыклад, днямі выратавальнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на ліквідацыю ўзгарання ў двухпакаёвай кватэры па вуліцы Крупскай абласнога цэнтра. У адным з пакояў пачаўся пажар – загарэлася коўдра. Полымя перакінулася на нацяжную столь, і агонь імгненна агонь ахапіў увесь пакой. Жанчына, якая знаходзілася ў кватэры са сваімі дзецьмі (дванаццацігадовай дачкой і трохгадовым сынам), вырашыла пакінуць яе, аднак малы спалохаўся і недзе схаваўся. Яна атрымала невялікія апёкі, пакуль шукала дзіця. На шчасце, усё скончылася добра. У выніку пажару былі пашкоджаны маёмасць, сцены і столь. Па папярэдніх дадзеных, узгаранне адбылося з-за свавольства з агнём трохгадовага малога.

Яшчэ адзін “дзіцячы” пажар адбыўся ў Асіповічах. Пакуль маці завіхалася па гаспадарцы, трохгадовы Лёня з кішэні курткі, што вісела ў прыхожай, выцягнуў запальнічку. Агонь ахапіў адзенне, памяшканне загарэлася. Жанчына схапіла дзіця і выбегла на вуліцу. У выніку пажару была пашкоджана маёмасць у кватэры.

Паважаныя дарослыя! Выкарыстоўвайце любы зручны момант для размовы з дзецьмі пра небяспеку агня. Раскажыце пра тое, што ў ніякім выпадку нельга гуляць з запалкамі, падпальваць траву, лісце, кідаць у касцёр балончыкі з-пад аэразоляў, выкарыстоўваць дзеля распальвання вогнішча лёгкаўзгаральныя вадкасці. Дзеці палохаюцца ў небяспечнай сітуацыі і вельмі часта хаваюцца. Неабходна абавязкова навучаць іх праз гульні правілам паводзін у выпадку пажару.

Вы не павінны рызыкаваць жыццём і здароўем свайго дзіця! Трымайце запалкі ў недаступным для яго месцы. Памятайце, што дзіцячая бяспека цалкам залежыць ад умення дарослых прадбачыць і папярэдзіць няшчасце.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *