Адпачывайце бяспечна!

У вясенне-летні перыяд значная колькасць грамадзян выязджае ў сельскую мясцовасць, каб адпачыць на вадаёмах. Аднак вельмі часта людзі збіраюцца ў не прызначаных для купання месцах, у сувязі з чым адбываецца павелічэнне няшчасных выпадкаў на вадзе.

Большасць з іх прыпадае на май, чэрвень, ліпень і жнівень. Аналіз паказвае, што асноўнымі прычынамі гібелі людзей на вадаёмах раёна і вобласці з’явіліся парушэнні правілаў паводзін і мер бяспекі, купанне ў нецвярозым стане, знаходжанне дзяцей без нагляду дарослых, свавольства на вадзе. Таксама ў месцах масавага адпачынку грамадзяне становяцца аб’ектамі злачынстваў. Нярэдка ў іх крадуць каштоўныя рэчы, мабільныя тэлефоны, грошы, дакументы.

Нагадваем усім адпачывальнікам! Будзьце асцярожныя на вадаёмах, выконвайце правілы бяспекі. Купайцеся толькі ў дазволеных месцах. Абавязкова сачыце за сваімі дзецьмі і не дазваляйце ім купацца без нагляду дарослых. Не злоўжывайце спіртнымі напоямі падчас адпачынку і не пакідайце без нагляду свае рэчы і мабільныя тэлефоны.

Памятайце! Вадаём з’яўляецца грамадскім месцам, і знаходжанне тут  у стане алкагольнага альбо наркатычнага ап’янення і хуліганскія дзеянні цягнуць за сабой, як мінімум, адміністрацыйную адказнасць.

Аляксандр ДРАЗДОЎ,

першы намеснік начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *