Дарога не месца для гульняў!

За апошнія месяцы на дарогах краіны ў 60 ДТЗ загінулі 4 дзіцяці і яшчэ 58 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Летась у здарэннях пацярпелі двое маленькіх жыхароў Бялыніччыны. Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму заўсёды  застаецца актуальнай, таму інспектары АДАІ пастаянна праводзяць прафілактычныя гутаркі з рабятамі. Аднак і бацькі павінны вучыць сваіх дзяцей правілам дарожнага руху, быць для іх выдатным прыкладам.

Памятайце: акрамя тэхнічнага стану аўтамабіляў, якасці дарожнага палатна, умоў надвор’я існуе і чалавечы фактар. Нярэдка ўдзельнікі ДТЗ спяшаюцца, праяўляюць няўважлівасць і проста не жадаюць прытрымлівацца ПДР.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *