На Магілёўшчыне аб’яўлены конкурс на лепшую аграэкасядзібу

На Магілёўшчыне аб’яўлены конкурс на лепшую аграэкасядзібу, якіх у рэгіёне зарэгістравана больш за 180.

У конкурсе могуць паўдзельнічаць усе зарэгістраваныя ў Прыдняпроўскім краі суб’екты аграэкатурызму. Пераможцы яго будуць вызначаны ў пяці намінацыях: “Лепшы старт”, “Этнакомплекс”, “Беларуская традыцыйная кухня”, “Экасядзіба года”, “Стыль і гармонія”.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. Да 1 верасня збіраюцца заяўкі ад гаспадароў зарэгістраваных аграэкасядзіб. Затым члены журы аб’язджаюць іх і вызначаюць пераможцаў, якія прымуць удзел у  аналагічным рэспубліканскім конкурсе.

Галоўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца папулярызацыя сельскага турызму, адраджэнне мясцовых звычаяў і абрадаў, культурных традыцый, павышэнне якасці абслугоўвання турыстаў і развіццё адпаведнай інфраструктуры.

Арганізавалі конкурс упраўленне спорту і турызму Магаблвыканкама, абласны філіял ААТ “Белаграпрамбанк”, грамадская рада па развіцці аграэкатурызму ў Магілёўскай вобласці.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *