На варце інтарэсаў дзяржавы

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі праверкі Магілёўскага адкрытага акцыянернага таварыства па тэхнічным абслугоўванні радыёэлектроннай апаратуры і гандлю “Гарант”, значная частка акцый якога належыць дзяржаве.

Калегіяй адзначана, што ў апошнія гады фінансава-эканамічны стан гэтага прадпрыемства значна пагоршыўся, і яно з прыбытковага ператварылася ў стратнае і неплацежаздольнае.

Як паказала сумесная праверка з УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама, гэтаму садзейнічала адчужэнне прыватнай структуры ліквідных актываў на суму звыш 160 тыс. рублёў, даходы ад якіх раней займалі істотную долю ў выручцы таварыства.

Па дадзеным факце следчымі органамі распачата і расследуецца крымінальная справа. Мясцовым органам улады і кіравання выпрацаваны адпаведныя прапановы, выкананне якіх узята на кантроль.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *