Парушэнні ў бібліятэчным каледжы

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці УА “Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна”.

Як высветлілі кантралёры, з гэтымі функцыямі калектыву каледжа “на выдатна” справіцца не ўдалося: каля 100 тыс. рублёў бюджэтных сродкаў былі выкарыстаны неэфектыўна. Акрамя таго, устаноўлены шматлікія парушэнні заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, вядзенні бухгалтарскага ўліку і касавых аперацый, прадастаўленні дзяржстатсправаздачнасцi, эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў, аўтатранспарту, абыходжанні з адходамі і інш.

Па выніках праверкі разглядаецца пытанне аб прыцягненні парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *