Удзельнікі рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды

Днямі юныя жыхары Бялыніччыны, якія занялі прызавыя месцы ў першым і другім этапах рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі, атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды.

Работы выхаванцаў устаноў дашкольнай, сярэдняй і дадатковай адукацыі прымаліся ў адпаведнасці з дзвюма ўзроставымі катэгорыямі: ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў.

На першым, раённым, этапе журы на чале з начальнікам райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрыем СІМАНАВЫМ выбрала з мноства цікавых творчых работ шэсць самых лепшых: у малодшай катэгорыі першага і другога месцаў удастоіліся выхаванцы ясляў-садзіка № 2 Бялынічаў Аляксандр ПРАКОП’ЕЎ і Дзмітрый ХАДАНОВІЧ, трэцім стаў прадстаўнік Запольскай СШ Мікіта КАРПЕНКА. У старшай групе першае і трэцяе месцы занялі вучні Эсьмонскага ВПК ДС СШ Караліна КУРАПАТА і Аляксандр ЖАЛУДКОЎ, а другой стала Надзея ГАЛІЦЫНА, якая прадстаўляла дзіцячую школу мастацтваў.

мал

Другі, абласны, этап праходзіў у Магілёве. Па яго выніках у старшай катэгорыі работа вучня СШ №2 райцэнтра Яўгена КВАСАВА прызнана лепшай, а другое месца заняла выхаванка ДШМ Надзея Галіцына.

Ва ўрачыстай абстаноўцы маленькія мастакі атрымалі дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райінспекцыі і абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Прыемным сюрпрызам для дзетак сталі падарункі дырэктараў ПП “Альба-плюс” Сяргея ЗАЗУЛІНСКАГА і ТАА “Зямная імператрыца” Рамана ЦАПІКА.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *