Адказнасць непаўналетніх

На працягу першых чатырох месяцаў бягучага года ў раёне не было зарэгістравана злачынстваў, зробленых падлеткамі.

Як паказвае практыка мінулых гадоў, у асноўным, непаўналетніх падштурхоўвае да супрацьзаконных дзеянняў карыслівы матыў, імкненне атрымаць матэрыяльныя даброты, няведанне меры крымінальнай адказнасці за свой учынак, а таксама адсутнасць кантролю з боку бацькоў.

У адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, крымінальнай адказнасці падлягае асоба, якой споўнілася 16 гадоў на момант злачынства. Разам з тым, існуе шэраг артыкулаў КК, па якіх адказнасць наступае з 14 гадоў. Непаўналетнія могуць быць пакараны грамадскімі працамі, штрафам, папраўчымі работамі, арыштам і нават пазбаўленнем волі (за асабліва цяжкія злачынствы гэты тэрмін можа дасягаць 15 гадоў).

Выхаванне дзяцей з’яўляецца канстытуцыйным абавязкам бацькоў. Неабходна сачыць за паводзінамі дзяцей і тым, як яны праводзяць свой вольны час.

Міхаіл НЯМЫЦЬКА,

намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце

і кадравым забеспячэнні.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *