Недахопы ў сферы спорту

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў сферы спорту.

Калегіяй адзначана, што ў вобласці ў цэлым забяспечваецца выкананне мэтавых паказчыкаў Дзяржпраграмы развіцця фізкультуры і спорту ў Беларусі на 2016-2020 гады.

Разам з тым, у рэгіёне неналежным чынам арганізавана работа па мэтавай падрыхтоўцы трэнерскіх кадраў, не наладжаны дзейсны кантроль за эфектыўнасцю выкарыстання бюджэтных сродкаў і фізкультурна-спартыўных збудаванняў, дакладнасцю ведамаснай справаздачнасці, маюцца рэзервы аптымізацыі выдаткаў на ўтрыманне вучэбна-спартыўных устаноў.

Па выніках праверак у бюджэт вернуты незаконна расходаваныя вучэбна-спартыўнымі ўстановамі больш за 107 тыс. рублёў, скарочана фінансаванне на 19 тыс. рублёў. Парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Па выніках пасяджэння калегіі Камітэта зацікаўленым унесены адпаведныя прапановы, іх рэалізацыя ўзята на кантроль.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *