Парушылі зямельнае заканадаўства

Праведзеная Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверка Пашкаўскага сельвыканкама выявіла шматлікія парушэнні зямельнага заканадаўства.

Кантралёрамі ўстаноўлены больш за 80 выпадкаў невыканання грамадзянамі ўмоў прадастаўлення ім зямельных участкаў. Яны не прытрымліваліся тэрмінаў будаўніцтва жылых дамоў, выкарыстоўвалі землі не па прызначэнні…

Пры гэтым сельвыканкам дапускаў парушэнні пры фарміраванні пераліку свабодных (незанятых) зямельных участкаў, уключэнні грамадзян у спіс жадаючых атрымаць зямлю для будаўніцтва і абслугоўвання дамоў, прыняцці адпаведных рашэнняў аб прадастаўленні ўчасткаў, а таксама не ажыццяўляўся належны кантроль за іх мэтавым выкарыстаннем, да парушальнікаў не прымяняліся меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Былі выяўлены і нядобрасумленныя грамадзяне, якія ў абход заканадаўства скарысталіся льготнымі крэдытамі для будаўніцтва кватэр у абласным цэнтры і атрымалі без удзелу ў аўкцыёне зямельныя ўчасткі ў прыгарадзе Магілёва.

Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы, разглядаецца пытанне аб прыцягненні парушальнікаў да адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *