Праект “Музей вачыма дзяцей” распачаўся ў раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі

Канцэпцыю яго прыдумала в. а. дырэктара музея Алена САМУСЕВА, а выкладчыца раённай дзіцячай школы мастацтваў Лілія ВОЙЛАКАВА разам са сваімі вучнямі падтрымала ініцыятыву.

У выставачных залах, дзе размешчаны экспазіцыі карцін на ваенную тэматыку і творы знакамітага майстра Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі, юныя творцы паставілі свае мальберты, расклалі пэндзлі і фарбы. Галоўная іх задача – дакладна перадаць на паперы інтэр’еры музея, уключаючы яго экспанаты. Па словах арганізатараў праекта, такім чынам дзеці ўдасканальваюць свае навыкі працы з прасторай, перспектывай, ценямі.

мастакі

— У кожнага з мастакоў, работы якіх знаходзяцца тут, ёсць свой адметны стыль, — гавораць выхаванкі ДШМ Караліна ЧУХЕЕВА і Анастасія ІВАНОВА. — Праводзячы шмат часу ў музеі, перад гэтымі палотнамі, мы вучымся заўважаць нават самыя маленькія, але такія значныя дэталі і рысы твораў. Глыбей унікаем у сутнасць сюжэта.

Тэкст і фота Вольгі ГОЛЬЦАВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *