У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Быт” у РАУС прайшло выязное судовае пасяджэнне

У актавай зале райаддзела міліцыі сабралі аматараў спіртных напояў, якія знаходзяцца ў кроку ад накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

На пасяджэнні, з удзелам суддзі раённага суда Аксаны ЗАГОРСКАЙ і памочніка пракурора раёна Наталлі НІКАЛАЕНКА, разглядаліся справы трох мужчын, якія не толькі спіртным злоўжываюць і гадамі знаходзяцца на ўліку ва ўрача-нарколага, але і неадэкватна вядуць сябе ў сям’і.

За працэсам сачыла каля 17 патэнцыяльных кліентаў для накіравання ў ЛПП, аднак, здавалася, што да гэтага ім няма ніякай справы. Наўрад ці пасля ўбачанага яны зменяць свой лад жыцця…

Гэта перад судом грамадзяне са згубнай залежнасцю цішэй вады, ніжэй травы. Пара чарак гарэлкі – і яны “пераўвасабляюцца” ў герояў, якім не пісаны закон.

лпп

— Чаму нам не трэба накіроўваць вас на прымусовае лячэнне? – запыталася суддзя ў аднаго з тых, чый далейшы лёс вырашаўся на пасяджэнні.

— Ну, я закадзіраваўся…, — ледзь чутна адазваўся мужчына.

— Будзеце весці сябе прыстойна і не парушаць закон?

7 гадоў на ўліку ва ўрача-нарколага, бясконцыя папярэджанні ўчастковага інспектара, кіпа адміністрацыйных пратаколаў за парушэнні, зробленыя ў стане алкагольнага ап’янення. Адказ вядомы.

У выніку суд абавязаў усіх траіх грамадзян прайсці прымусовае лячэнне ў ЛПП. Праваахоўнікі спадзяюцца, што 12 месяцаў без алкаголю хоць крыху палепшаць сітуацыю.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *