Выкарысталі неэфектыўна

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Крэчут” г. Крычава” было выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і маёмасці.

Больш за два гады ўстанова не выкарыстоўвала двухпавярховы будынак плошчай 1,3 тыс. кв. м. За гэты час на яго ўтрыманне (камунальныя плацяжы, паслугі сувязі, заработная плата вартаўнікоў) было выдаткавана больш за 90 тыс. рублёў бюджэтных сродкаў.

Таксама кантралёрамі выяўлены нізкае наведванне гурткоў (з 12 чалавек са спіса на занятках прысутнічалі па 1-2 вучні, а ў некаторых выпадках – ніводнага), незаконнае атрыманне больш за 700 рублёў з раённага бюджэту, парушэнні пры вядзенні бухгалтарскага ўліку, касавых аперацый, уліку адходаў і інш.

Па выніках праверкі Цэнтрам аптымізаваны выдаткі на ўтрыманне будынка, які прастойвае, вырашаецца пытанне аб уцягванні яго ў гаспадарчы абарот шляхам продажу на аўкцыёне. Установа і яе службовыя асобы прыцягнуты Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці, 14 парушальнікаў пакараны дысцыплінарна.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *