Вярнуўся працаваць у родны край

Кожны год у сельгаспрадпрыемствы раёна пасля заканчэння вышэйшых прафесійных устаноў адукацыі накіроўваюцца маладыя спецыялісты.

Аляксандр ЛАПЦІНСКІ, які па мэтавым накіраванні скончыў факультэт  біятэхналогій, аквакультуры БДСГА, у пачатку красавіка ўладкаваўся на працу начальнікам МТК “Падзевічы”, а потым быў пераведзены на пасаду галоўнага заатэхніка-селекцыянера ААТ “Новая Друць”.

лаптинский

– У таварыстве мяне сустрэлі з цеплынёй, заўсёды дапамагаюць мудрай парадай, аказваюць дапамогу. Калі ты будзеш добра адносіцца да людзей і добрасумленна выконваць свае працоўныя абавязкі, то і да цябе будуць ставіцца найлепшым чынам, – адзначыў малады спецыяліст.

Аляксандр нарадзіўся і вырас у Бялынічах. Як прызнаецца сам хлопец, падчас вучобы ў школе ніколі не задумваўся, што будзе працаваць у сельскай гаспадарцы. Аднак ужо ў акадэміі зразумеў, што зрабіў правільны выбар.

У абавязкі маладога спецыяліста ўваходзяць каардынацыя дзейнасці асемянатараў, кантроль па ўзнаўленні дойнага статка і малочнай прадукцыйнасці кароў. Ён пастаянна наведвае МТК таварыства, абагульняе інфармацыю па асемяненні і расцёлах. Выконваючы патрабаванні новага закона аб ідэнтыфікацыі, перапісвае штрыхкоды з бірак на каровах і заносіць дадзеныя ў электронную базу.

Каб маладому спецыялісту зручней было дабірацца на працу, яму выдзелілі дом у вёсцы Заполле. Аляксандр захапляецца спартыўным трохбор’ем, таксама ў свабодны час займаецца ўласным аўтамабілем.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *