Дзецям аб падатках

Днямі начальнік райінспекцыі МПіЗ Марыя ВАДАДОХАВА і яе намеснік Ларыса БЕДНАЯ ў рамках акцыіДзецям аб падаткахнаведалі СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага.

Разам з педагогамі ўстановы адукацыі яны правялі для вучняў 4 “А” класа ўрок, у час якога зрабілі цікавую і запамінальную вандроўку ў свет падаткаў.

Чацвёртакласнікам пазнавальна расказалі пра тое, што такое падаткі, чаму іх трэба своечасова плаціць і на што яны выдаткоўваюцца, паказалі тэматычныя мультфільмы “Горад мары” і “Падаткі – гэта дзяржава”, прачыталі казку з кнігі “Дзецям аб падатках” і правялі віктарыну.

Сорак пяць хвілін урока праляцелі непрыкметна. За гэты час дзеці адкрылі для сябе шмат новага і цікавага. Напрыклад, яны даведаліся, што сродкі на рамонт школы, набыццё новых падручнікаў і абсталявання, зарплату іх  любімым настаўнікам паступаюць з  падаткаў. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі выказвалі свае меркаванні да прагледжаных мультфільмаў: без падаткаў ні ўрачы, ні выратавальнікі, ні іншыя важныя службы не змогуць паўнавартасна выконваць свае функцыі. А плаціць падаткі – значыць быць сумленным і дапамагаць людзям.

дет

гарб

уч

Пераможца тэматычнай віктарыны Ксенія ПРЫШЧЭПАВА была ўзнагароджана зборнікам казак “Дзецям аб падатках”. Гэта кніга, выдадзеная ў выдавецтве “Пачатковая школа” пры ўдзеле Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, у займальнай і даступнай форме знаёміць маленькіх чытачоў з сучасным эканамічным ладам і сістэмай падаткаабкладання ў нашай краіне.

Акрамя Ксеніі, прачытаць цікавыя казкі, размешчаныя ў кнізе, змогуць і іншыя юныя бялынічане. Марыя Вададохава перадала шэсць асобнікаў карыснага выдання ў школы раёна, дзве – у дзіцячыя садкі райцэнтра і яшчэ адзін асобнік – у дзіцячую бібліятэку Бялынічаў.

– Дзякуючы акцыі, школьнікі атрымалі веды, якія спатрэбяцца ім у дарослым жыцці, – гаворыць Марыя Вададохава. – Чым раней маленькія грамадзяне зразумеюць, што плаціць падаткі – гэта важная і добрая справа, тым лепш яны ўсвядомяць сваю адказнасць перад іншымі людзьмі, вырастуць сапраўднымі патрыётамі, якія любяць сваю краіну і робяць усё для яе  росквіту.

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *