Актывісты валанцёрскага атрада “Рукі дапамогі” першаснай арганізацыі “БРСМ” СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага завіталі да дзетак у раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Кожны год да Міжнароднага дня абароны дзяцей Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць дабрачынную акцыю “Дзень абароны дзяцей з БРСМ”.

З 27 мая па 5 чэрвеня валанцёры ў розных кутках Беларусі наведалі выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, рабят, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах і ў іншых установах.

акция

На мінулым тыдні актывісты валанцёрскага атрада “Рукі дапамогі” першаснай арганізацыі “БРСМ” СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага Валерыя ПЕКУР, Дзіяна МАЛАХОЎСКАЯ, Лаліта БАРАНАВА разам з галоўным спецыялістам РК ГА “БРСМ” Ганнай КУБАРАВАЙ завіталі да дзетак у раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яны падарылі рабятам масу станоўчых эмоцый і ўручылі ім салодкія падарункі і мяккія цацкі.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *