Ансамблю гітарыстаў “Мелодыя” ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” прысвоена званне ўзорны

За значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных трыдыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі ансамблю гітарыстаўМелодыяДУАБялыніцкая дзіцячая школа мастацтваўпрысвоена званне ўзорны.

мелод

Пад кіраўніцтвам настаўніка па класе гітары Алены КАПЫЛОВАЙ старшы і малодшы склады “Мелодыі” прадставілі камісіі з прызнаных прафесіяналаў насычаную канцэртную праграму. Юныя гітарысты Сяргей АРЖАНЦАЎ, Уладзіслаў ІГНАТОВІЧ, Максім ЛЯЎКОВІЧ, Багдан ТАПУНОЎ, Глеб ПЛАТОНАЎ, Андрэй ЯКУБАЎ, Сяргей ІГНАТОВІЧ, Мацвей ТАРАСЕНКА, Дзмітрый ШЛІМАКОЎ, Уладзіслаў ЛАЗОЎСКІ, Іван ЦІТАЎЦОЎ яскрава прадэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства і даказалі, што ансамбль дастойны насіць такое пачэснае званне.

Дарэчы, бялыніцкія таленты ўжо сабралі значную калекцыю ўзнагарод, у якой ёсць і дыпломы прэстыжных міжнародных конкурсаў.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *