“Канікулы без дыму і агню”

акцияПад такой назвай стартавала рэспубліканская акцыя, якая будзе праходзіць на працягу трох летніх месяцаў.

Яе асноўнымі мэтамі з’яўляюцца папярэджанне надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем.

Менавіта ў канікулярны перыяд значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі на вадаёмах. Каб лета для дзяцей было бяспечным, работнікі РАНС наведаюць прышкольныя і летнія аздараўленчыя лагеры, установы дашкольнай адукацыі. Яны правядуць з рабятамі розныя тэматычныя конкурсы, прафілактычныя гутаркі, віктарыны, распавядуць пра бяспечныя паводзіны і прадэманструюць магчымасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *