На базе ФАКу “Друць” працоўных калектываў прайшлі спаборніцтвы па здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу

На базе ФАКу “Друць” у рамках раённай спартакіяды сярод працоўных калектываў прайшлі спаборніцтвы па здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Першае масца з 437 баламі заняла дружына ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК № 241”. На другой прыступцы п’едэстала гонару размясцілася каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якая набрала 383 балы. Выратавальнікі РАНС – бронзавыя прызёры спаборніцтваў – набралі 363 балы.

Таксама ў пяцёрку лепшых увайшлі спартсмены ААТ “Новая Друць” (4 месца, 336 балаў) і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (5 месца, 312 балаў).

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *