У Магілёўскай вобласці ажыццяўляецца праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”

У Магілёўскай вобласці сумесна з Міністэрствам эканомікі Беларусі, Навуковадаследчым эканамічным інстытутам ажыццяўляецца праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААНСадзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”.

У рамках яго прайшоў конкурс ініцыятыў лакальнага значэння ў сацыяльнай, эканамічнай, аграрнай, камунальнай, экатурыстычнай, адукацыйнай, экалагічнай і шэрагу іншых сфер. Цяпер ініцыятыўныя групы і арганізацыі Магілёўшчыны ажыццяўляюць 28 праектаў. У Дрыбінскім, Краснапольскім і Клічаўскім раёнах рэалізоўваецца па пяць ініцыятыў, у Слаўгарадскім – шэсць і ў  Чавускім – сем.

Нагадаю, што агульны аб’ём фінансавання на рэалізацыю гэтых праектаў за сродкі міжнароднай тэхнічнай дапамогі склаў больш за чатырыста трыццаць тысяч еўра.

Арганізацыі, прадпрыемствы, установы і гаспадаркі раёна, а таксама асобныя людзі, школьнікі, ініцыятыўныя групы таксама могуць прыняць удзел у конкурсе праектаў лакальнага значэння ў сацыяльнай, эканамічнай, аграрнай, камунальнай, экатурыстычнай, адукацыйнай, экалагічнай і шэрагу іншых сфер. Для гэтага неабходна пісьмова аформіць ідэю лакальнай ініцыятывы і звярнуцца ў рабочы час у аддзел эканомікі райвыканкама. Спецыялісты дапамогуць аформіць усе неабходныя дакументы і скласці план рэалізацыі ініцыятывы.

Алена КОТАСАВА,

намеснік старшыні райвыканкама.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *