Аграрыі Бялыніччыны актыўна пачалі нарыхтоўваць травяныя кармы

Па інфармацыі начальніка аддзела раслінаводства райсельгасхарчу Алега ЗАЛУЦКАГА, у гэтым годзе сельгаспрадпрыемствы плануюць  нарыхтаваць 150593 тоны кармавых адзінак усіх відаў кармоў, альбо 60,8 цэнтнера іх на адну галаву буйной рагатай жывёлы, што складзе 119% да мінулагодняга ўзроўню.

Неабходныя аб’ёмы нарыхтоўкі кармоў у натуральным выглядзе складаюць: сена – 10200 тон, сянаж – 115000 тон, сілас – 171000, травяныя кармы ў палімернай упакоўцы – 7250 тон. Для закладкі сенажу і сіласу гаспадаркі раёна маюць 106 траншэй агульным аб’ёмам 262500 тон.

Як паведаміў галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду райвыканкама Аляксандр АТРОШКІН, сёлета ў нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны 21 кормаўборачны камбайн, у тым ліку 7 імпартнай вытворчасці, 38 трактарных касілак, 22 адзінкі грабель, 30 прэс-падборшчыкаў, 40 спецыяльных прычэпаў для адвозкі зялёнай масы, 12 пагрузчыкаў рулонаў і іншая тэхніка.

У ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” пачалі нарыхтоўку кармоў з  траў першага ўкосу. На полі каля вёскі Камяніца з самага ранку ўжо быў чутны гул тэхнікі. Механізатары Ілья ШУТОЎ і Міхаіл БАРЫСЕНКА на камбайнах КЗР УЭС 2-250А былі заняты на падборы і драбненні зялёнай масы, якую скошвалі Андрэй ВАРАБ’ЁЎ і Раман БАЖКОЎ. На механізаваным зграбанні і варушэнні травы шчыраваў Сяргей АКУНЁЎ. Адвозілі зялёную масу да сянажнай траншэі Уладзімір КАНАВАЛАЎ, Мікалай КАНАКОРАЎ і Сяргей САЛАНЕНКА. Трамбоўку яе на пагрузчыку “Амкадор” 352с праводзіў механізатар Пётр КАНАВАЛАЎ. Не першы год у корманарыхтоўцы прымае ўдзел і брыгадзір паляводчай брыгады Васіль ДРАЧОЎ, які кантралюе працэс нарыхтоўкі і закладкі кармоў у сянажную траншэю.

шутов

сенаж

коновалов

загрузка

Башков

Па стане на раніцу 9 чэрвеня механізатары таварыства скасілі 138 га траў першага ўкосу, што складае 28 % да плана, і заклалі 606 тон сенажу.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *