Супрацоўнікі РАНС сумесна з РК ГА “БРСМ” наведалі летнікі на базе Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ і Лебядзянкаўскага ВПК ДС ПШ

Каб летнія канікулы не былі азмрочаны надзвычайнымі сітуацыямі, а праходзілі весела і бяспечна, у рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” супрацоўнікі РАНС сумесна з РК ГА “БРСМ” наведваюць школьныя аздараўленчыя лагеры.

Днямі гасцей сутракалі ў летніках на базе Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ і Лебядзянкаўскага ВПК ДС ПШ. Інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ правяла з рабятамі цікавую і пазнавальную віктарыну, на пытанні якой яны ўпэўнена адказвалі. А прадстаўнік РК ГА “БРСМ” Ганна КУБАРАВА пажадала дзецям добра адпачыць і ўручыла салодкія падарункі.

На вуліцы школьнікаў чакала вялікая пажарная машына. Супрацоўнікі РАНС прадэманстравалі яе магчымасці і распавялі пра прафесію выратавальніка. Дзеці ўбачылі, як працуе аварыйна-выратавальнае абсталяванне, што знаходзіцца ўнутры спецыяльнай машыны, і нават паспрабавалі выканаць нарматыў – за 16 секунд апрануць “баёўку”.

На памяць пажарныя падарылі рабятам маляўнічыя памяткі-сувеніры, каб тыя не забывалі пра бяспечныя паводзіны, і абяцалі прыехаць у госці зноў.

DSC_0064

DSC_0114

DSC_0300

DSC_0298

DSC_0285

DSC_0271

DSC_0254

DSC_0240

DSC_0228

DSC_0215

DSC_0206

DSC_0202

DSC_0185

DSC_0183

DSC_0175

DSC_0162

DSC_0142

DSC_0138

Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *