Стартуе “Летні патруль”

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і РК ГАБРСМпры ўдзеле ТВВАД далі старт традыцыйнай сумеснай акцыіЛетні патруль”.

Яна будзе праходзіць у чэрвені-жніўні і накіравана на папярэджанне надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, прапаганду ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, удзел моладзі ў прафілактычнай рабоце.

Работнікі падраздзяленняў РАНС сумесна з удзельнікамі моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП) правядуць у раёне мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў, гібелі ад іх людзей, няшчасных выпадкаў на вадзе. Таксама будуць арганізаваны рэйды ў лясы і на тарфянікі, патруляванне ў афіцыйна вызначаных месцах для купання і адпачынку грамадзян.

Акцыя садзейнічае павышэнню ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод усіх узроставых груп насельніцтва, і ў першую чаргу дзяцей і моладзі.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *