У ФАКу “Друць” адбылося адкрыццё спаборніцтваў па гандболе сярод юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння

14 чэрвеня ў ФАКуДруцьадбылося адкрыццё спаборніцтваў па гандболе сярод юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння, якія праходзяць у рамках фінальнай стадыі XII Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў. Сёлета гэты спартыўны форум прымае Магілёўшчына. На працягу амаль двух тыдняў зборныя каманды абласцей і Мінска будуць змагацца за званне лепшых па больш як дваццаці відах спорту. Наш горад абраны месцам правядзення гандбольных спаборніцтваў.

Падчас урачыстага адкрыцця турніру юных удзельнікаў яго і заўзятараў гандбола віталі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, заслужаны трэнер Беларусі Раіса ГРЭБЕНЬ, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна ЦЕЦЕРУКОВА, прадстаўнік абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту Валерый КАПІТОНАЎ.

– Бялыніцкая зямля багатая на гандбольныя традыцыі і высокія вынікі як на школьным узроўні, так і ў прафесійным спорце, – адзначыла Раіса Грэбень. – Таму спаборніцтвы павінны прайсці ва ўпартай і бескампраміснай барацьбе. Таксама хачу пажадаць, каб як мага больш рабят, якія згуляюць на турніры, у будучым папоўнілі шэрагі нашай дарослай нацыянальнай зборнай па гандболе і ў іх гонар прагучаў гімн Беларусі на Алімпійскіх гульнях.

постр

грод

Сапраўды, з першага дня спаборніцтваў юныя гандбалісты прадэманстравалі змястоўную гульню, запал і прагу да перамогі. У матчы, які адкрываў турнір, зборная Гродзенскай вобласці перамагла дружыну Мінска з лікам 34:26.

Нагадаем, што “гандбольныя баталіі” пройдуць у два этапы і працягнуцца да 23 чэрвеня. У першым за званне лепшай будуць змагацца зборныя юнакоў, а з 19 па 23 чэрвеня на гандбольнай пляцоўцы сустрэнуцца каманды дзяўчат.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *