Галоўны спецыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Алена СКОБЕЛЕВА заняла 2 месца ў аглядзе-конкурсе “Лепшы па прафесіі”

Галоўны спецыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Алена СКОБЕЛЕВА заняла другое месца ў абласным аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі” сярод спецыялістаў па пенсійных пытаннях органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскай вобласці.

елена

Бялынічанка паспяхова справілася з двума этапамі конкурсу. На першым трэба было прайсці тэсціраванне, на якім Алена Скобелева паказала добрую падрыхтоўку падчас выканання практычных і тэарытычных заданняў. А на другім этапе – візітная картка – яна зрабіла прэзентацыю “Мой шлях да прафесіі”, якую высока ацаніла журы.

Сярод 22 канкурсантак прадстаўніцу нашага раёна прызналі адной з лепшых. Яна была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама і грашовым прызам абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *