На тэрыторыі паляўніча-турыстычнай базы “Глушцова такавішча” прайшлі прафесійныя спаборніцтвы сярод вальшчыкаў лесу

На мінулым тыдні на тэрыторыі паляўнічатурыстычнай базыГлушцова такавішчапрайшлі прафесійныя спаборніцтвы сярод вальшчыкаў лесу ДЛГУБялыніцкі лясгас”. Таксама паказаць свае здольнасці былі запрошаны прадстаўнікі з Быхаўскага, Магілёўскага і Клічаўскага лясгасаў.

– Асноўная задача заключаецца ў тым, каб ацаніць узровень майстэрства кожнага ўдзельніка. Таксама гэта адзін з этапаў падрыхтоўкі да аналагічных абласных спаборніцтваў, дзе мы заўсёды займаем прызавыя месцы, – адзначыў дырэктар лясгаса Юрый ЗАБЛОЦКІ.

Спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў: мантаж ланцуга бензапілы, распілоўка камбінаваным рэзам, дакладная распілоўка, абрэзка сукоў, валка лесу і эстафета. У выніку, першае агульнакаманднае месца з 2982 баламі заняла каманда Кіраўскага лясніцтва, другімі сталі вальшчыкі брыгады “Кіраўскае” (2901 бал), дружына Цяхцінскага лясніцтва, якая набрала 1993 балы, стала трэцяй.

У асабістым заліку перамогу святкаваў Андрэй БАРОДЗІЧ (Кіраўскае лясніцтва), другім стаў Валерый СІДАРОВІЧ (брыгада “Кіраўскае”), трэцім – Сяргей БАРОДЗІЧ (Кіраўскае лясніцтва).

Юрый Заблоцкі ўручыў пераможцам і прызёрам граматы і грашовыя ўзнагароды. Дарэчы, агульная сума прызавых склала 1850 рублёў. Іржавую пілу і права правядзення наступных спаборніцтваў вальшчыкаў лесу атрымала каманда Акцябрскага лясніцтва, якая ў турніры стала апошняй.

обрезка

призёры

эстафета

 

Аляксей  РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *