З 5 па 11 чэрвеня на грамадзян былі складзены 16 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 5 па 11 чэрвеня на грамадзян былі складзены 16 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага апянення – 9, за прычыненне пабояў – 5 і за дробнае хуліганства – 2. За гэты ж час праваахоўныя органы ўзбудзілі 11 крымінальных спраў.

Паехалі! Чацвёра грамадзян Прыдруцкага краю звярнуліся ў міліцыю з заявамі аб крадзяжы веласіпедаў. Дададзім, што ўсе выпадкі адбыліся ў вячэрні і начны час, а двухколавы транспарт знаходзіўся ў лёгкадаступным месцы для аматараў пажывіцца чужым дабром. Па кожным факце ўзбуджана крымінальная справа.

Падняў руку. Жыхар аграгарадка Вішоў моцна выпіў і вырашыў высветліць адносіны з роднай маці. Падчас спрэчкі нанёс ёй некалькі нажавых раненняў. У адносінах да дрэннага сына ўзбуджана крымінальная справа.

Аблаялі. У інтэрнэце. 6 чэрвеня ў РАУС паступіла заява кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў Бялыніччыны аб тым, што ў інтэрнэце змешчаны абразлівыя матэрыялы ў дачыненні да службовых асоб яго прадпрыемства. Па факце праводзіцца праверка.

Сквапны. Жыхарка Ермалавічаў паведаміла ў міліцыю, што нехта разламаў сцяну яе хлява і ў перыяд з 27 красавіка па 6 чэрвеня вынес адтуль часткі гужавой павозкі, аўтамабільныя колы, вадасцёкавую трубу і нават дзве каструлі прыхапіў! Сквапнага злодзея чакае крымінальная адказнасць.

Моцна хацеў патэлефанаваць. Раніцай 11 чэрвеня ў РАУС паступіла заява аб тым, што невядомы вырваў таксафон каля гасцініцы “Мара” ў аг. Вялікая Машчаніца. Праводзіцца праверка.

Атрымала. Дзённы вартаўнік МТК “Адверніца” не змагла выканаць свае прафесійныя абавязкі. Прычынай яе “часовай слабасці” аказалася алкагольнае ап’яненне. Замест зарплаты жанчына прынесла дадому адміністрацыйны пратакол.

Ганна КАВАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *