З надыходам лета ў раёне значна павялічылася колькасць крадзяжоў веласіпедаў

Ужо ў першыя дні чэрвеня былі зарэгістраваны 4 такія злачынствы: з пад’ездаў шматкватэрных дамоў па вуліцы Энгельса і вуліцы Калініна райцэнтра былі скрадзены 3 веласіпеды “Стэлс”, а таксама веласіпед “Аист” з дваровай тэрыторыі ў в. Ермалавічы. І ў кожным з выпадкаў гаспадарамі не былі прыняты меры бяспекі па захаванасці транспартных сродкаў.

Асноўнай прычынай, па якой робяцца гэтыя крадзяжы, з’яўляецца няўважлівасць уладальнікаў да свайго набытку. Нельга пакідаць веласіпед без нагляду на вуліцах, у дварах і пад’ездах нават на кароткі прамежак часу, асабліва ўвечары ці ноччу. Захавайце тэхнічны пашпарт свайго транспартнага сродку, запішыце яго прыметы, сфатаграфуйце.

Калі вы раптам сталі сведкам крадзяжу двухколавага транспарту, паведамляйце аб гэтым у РАУС па тэлефонах: 102, 51-940. Ананімнасць і ўзнагарода гарантуюцца.

Сяргей НІЗАЎЦОЎ,

начальнік ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *