Амаль 40 гадоў працуе вядучым бухгалтарам ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы” Ганна ГУРСКАЯ

ГурскаяУ далёкім 1977 годзе яна скончыла Мінскі тэхналагічны тэхнікум бытавога абслугоўвання і па накіраванні працаўладкавалася ў бялыніцкую службу быту рэвізорам. Праз невялікі час стала працаваць бухгалтарам.

— Ніколі не задумвалася над тым, каб памяняць сваю прафесію ці месца працы, — сціпла ўсміхаецца Ганна Віктараўна. – Дый навошта? У нашай арганізацыі зладжаны калектыў, з многімі працуем поруч не адно дзесяцігоддзе. І ў прафесіі не расчаравалася. Абрала такую, што мне па душы.

— Упэўнена ў ёй, як у сапраўдным прафесіянале сваёй справы, — гаворыць дырэктар ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы” Святлана ГАЛАНАВА. — Ганна Віктараўна з адказнасцю выконвае ўсе даручэнні, дзе трэба дапаможа, параіць ці проста па-чалавечы падтрымае калег добрым словам.

За шматгадовую і шчырую працу Ганна Гурская ўзнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік бытавога абслугоўвання”.

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *