У нядзелю адзначылі сваё прафесійнае свята медыцынскія работнікі, ветэраны галіны

З гэтай нагоды напярэдадні свята ў РЦК адбылася святочная ўрачыстасць, на якой шмат цёплых і ўдзячных слоў пачулі на свой адрас людзі ў белых халатах за клапатлівыя рукі і шчодрыя сэрцы, за ўменне суперажываць і дапамагаць, вяртаць радасць і надзею.

Пачалося мерапрыемства з прагляду відэафільма, які цікава і змястоўна расказаў пра будзённае жыццё і клопаты медыкаў – адміністрацыі райбальніцы, урачоў, сярэдняга і малодшага медперсаналу.

Пасля гэтага з прывітальным словам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК:

– Сістэма аховы здароўя раёна развіваецца дынамічна з году ў год. У нас пастаянна адкрываюцца міжраённыя аддзяленні, штогод набываецца новае медыцынскае абсталяванне, каб вам было лягчэй і камфортней працаваць, і павышалася якасць медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Бялыніцкія медыкі захоўваюць свае лепшыя традыцыі. Гэтаму спрыяе ўкамплектаванасць персаналу, сплаў вопыту і маладосці.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву і ў сувязі з прафесійным святам Андрэй Ганчук уручыў Ганаровую грамату аблвыканкама загадчыку педыятрычнага аддзялення ЦРБ Людміле ТАЧЫЛА, а Ганаровую грамату ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама і абкама галіновага прафсаюза – урачу-эндакрынолагу Васіліне МАНЬКО.

Па выніках працы за 2016 год калектыў ЦРБ заняў другія месцы ў двух аглядах-конкурсах: на лепшую арганізацыю па ахове працы і па фарміраванні здаровага ладу жыцця сярод цэнтральных райбальніц вобласці. Дыпломы ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама за гэтыя дасягненні былі ўручаны, адпаведна, інжынеру па ахове працы Людміле СЛУЦКАЙ і інструктару-валеолагу Ларысе ВАРАВА.

Ганаровую грамату райвыканкама атрымала ўрач-отарыналарынголаг Жанна КАВАЛЁВА, а грашовую прэмію – медыцынская сястра педыятрычнага кабінета паліклінікі Таццяна БУРКОЎСКАЯ.

– Наша агульная задача заключаецца ў захаванні жыцця і ўмацаванні здароўя жыхароў Бялыніччыны, – адзначыў у дакладзе аб рабоце калектыву ЦРБ галоўны ўрач установы Павел МАНЬКО. – Яе выкананне залежыць ад матэрыяльнага складніка і кадравага патэнцыялу. Таму кожны медыцынскі работнік адчувае велізарную адказнасць за вынікі сваёй працы.

Пастаянна працягваецца работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, аснашчэнні медыцынскіх устаноў сучасным абсталяваннем, удасканаленні лячэбна-дыягнастычнага працэсу. Сёлета ўстаноўлены сучасны рэнтгеналагічны комплекс на тры працоўныя месцы, што значна палепшыла ўзровень дыягностыкі і лячэння пацыентаў. Праведзены рамонт трэцяга паверха паліклінікі і Машчаніцкай амбулаторыі, працягваецца рамонт Цяхцінскай урачэбнай амбулаторыі. З прыходам у жніўні маладых спецыялістаў – 6 урачоў і 17 сярэдніх медыцынскіх работнікаў – будуць цалкам укамплектаваны ўсе вакантныя пасады.

Ганаровымі граматамі ЦРБ і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны 24 медыцынскія работнікі, яшчэ 16 атрымалі падзякі і грашовыя прэміі.

Шчырыя словы падзякі і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам на адрас усіх медыкаў і ветэранаў выказала в. а. галоўнага ўрача райЦГЭ Вольга БАРАШКОВА. Яна ўручыла падзяку абласнога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі фельчару-лабаранту Ігару МАРДАЧОВУ, а ганаровыя граматы райЦГЭ – памочніку ўрача-эпідэміёлага Алене ПАЛУДА, лабаранту Святлане БРЫЛЯНКОВАЙ і сакратару Вікторыі ХАЛАДЦОВАЙ.

Не засталіся ў баку ад віншаванняў і фармацэўты. Ганаровымі граматамі Магілёўскага ГВРУП “Фармацыя” адзначаны фармацэўты-рэцэптары аптэк № 41 і 129 Марыя УЛАДЫКА і Антаніна  КУЛЕЕВА.

Таксама шмат добрых слоў пачулі на свой адрас медыцынскія сёстры. Толькі па-сапраўднаму цярплівыя, чулыя і спагадлівыя людзі застаюцца ў гэтай прафесіі. Ганаровай граматай  упраўлення аховы здароўя аблвыканкама ўзнагароджана медсястра аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Людміла ЛАПО, трынаццаць сярэдніх медыцынскіх работнікаў атрымалі грашовыя прэміі.

За актыўны ўдзел у прапагандзе і развіцці бясплатнага донарства крыві падзяка аб’яўлена фельчару аргметад-кабінета Таццяне ПЛОТНІКАВАЙ, якая ў тым ліку сёлета выдатна праявіла сябе ў арганізацыі і правядзенні акцыі “Гарачае сэрца”.

У час мерапрыемства таксама былі адзначаны ветэраны медыцынскай справы,  маладыя спецыялісты, работнікі, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваіх працоўных калектываў.

тач

мол

маша1

бар

ветер1

ренг

Тэкст і фота

Андрэя СУПІТАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *