У панядзелак у ФАКу “Друць” адбылося адкрыццё спаборніцтваў па гандболе сярод дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння

У панядзелак у ФАКуДруцьадбылося адкрыццё спаборніцтваў па гандболе, якія праходзяць у рамках фінальнай стадыі XII Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў, сярод дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння.

дзяўч

На мінулым тыдні за званне лепшай змагаліся зборныя каманды абласцей і Мінска сярод юнакоў. У выніку перамогу ў турніры святкавала дружына Гродзенскай вобласці, другое месца занялі гандбалісты зборнай горада Мінск, трэцяе – Мінскай вобласці.

У панядзелак эстафету ў юнакоў перанялі дзяўчаты.

Падчас урачыстага адкрыцця спаборніцтваў з цёплымі словамі да юных гандбалістак звярнуліся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА і прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, заслужаны трэнер Беларусі Раіса ГРЭБЕНЬ. Яны пажадалі дзяўчатам удачы ў кожнай гульні, а таксама знайсці сабе на турніры новых сяброў і надоўга зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і яркімі ўражаннямі.

Прыгожым падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства сталі выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці: Дзяніса ДЗЕРАВЯШКІНА і ўзорнага харэаграфічнага калектыву “Созвездие”, юных бялыніцкіх барабаншчыц.

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *