22 чэрвеня на плошчы каля кінатэатра “Зорка” прайшла акцыя памяці “Звон смутку” і маладзёжны флэшмоб

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня, на плошчы каля кінатэатра “Зорка” прайшла акцыя памяці “Звон смутку” і маладзёжны флэшмоб.

Пад трывожны голас савецкага дыктара Юрыя Левітана ўдзельнікі акцыі ў адзенні моладзі 1940-х гадоў застылі на некалькі хвілін у развітальных позах. Гэты флэшмоб як напамін для тых, хто сёння жыве ў свабоднай краіне, аб тым, каб яны ніколі не дапусцілі вайны, каб свята бераглі мір на нашай зямлі. Мір, здабыты коштам мільёнаў чалавечых жыццяў.

Памяць

І ў той самы час, як метраном адлічыў апошнія секунды хвіліны маўчання, над райцэнтрам падняліся ў нябёсы ўзнёслыя гукі званоў храма ў гонар Бялыніцкай іконы Божай Маці.

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *