Бялынічанцы Анастасіі ШУТОВІЧ уручылі пашпарт у гонар 100-гадовага юбілею

Пашпарт у гонар 100-гадовага юбілею бялынічанцы Анастасіі ШУТОВІЧ уручылі старшы лейтэнант міліцыі Вольга ШАЎЧОНАК і інспектар ГГіМ Галіна СТАРАВОЙТАВА

Нарадзілася Анастасія Пятроўна вясной рэвалюцыйнага 1917 года ў вёсцы Бярозаўка нашага раёна. Нядаўна пажылая жанчына адзначыла стогадовы юбілей. На яе лёс прыпала нямала выпрабаванняў, шмат адбылося радасных падзей, многа было і засмучэнняў. Але галоўным сваім дасягненнем Анастасія Шутовіч лічыць шчырую працу.

Супрацоўнікі групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС павіншавалі юбілярку, пажадалі ёй моцнага здароўя і невычарпальнай жыццёвай энергіі.

Галіна СТАРАВОЙТАВА,

інспектар групы ГГіМ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *