Сваімі здымкамі для «Сямейных фотахронік» падзялілася з рэдакцыяй раёнкі бялынічанка Алена РЫНЯК

3

«На першым фота – мой дзядуля, Дзмітрый Клімавіч ГРЫШЧАНКОЎ (1946). Гэты здымак быў зроблены для Дошкі гонару Магілёўскай школы фабрычна-завадскога навучання, дзе ён лічыўся адным з лепшых вучняў.

2

 

А гэта маладыя Дзмітрый Клімавіч і Кацярына Іванаўна Грышчанковы, мае бабуля і дзядуля (1950). Яны былі аднагодкамі і жылі па-суседству. Разам гулялі і таксама разам выраслі. Бабуля лічылася прыгажуняй і ў 18 гадоў у яе ўжо быў жаніх – лейтэнант савецкай арміі. Дзядуля, якому яна вельмі падабалася, зрабіў усё, каб “адбіць” дзяўчыну. Ён нават дагаварыўся з паштальёнам, і той аддаваў яму лісты, якія дасылаў да Кацярыны Іванаўны лейтэнант. І урэшце рэшт яна пабралася шлюбам з настойлівым суседам. Гэты здымак зроблены праз месяц пасля вяселля.

1

 

Гэта мая прабабуля, Марына Іванаўна СІНІЦА, з унукамі (сярэдзіна 50-х гг. мінулага стагоддзя). Яна пражыла 94 гады і была вядомым пячніком у сваёй акрузе. Калі пасля вайны людзі пачалі будаваць  і аднаўляць дамы, Марына Іванаўна асвоіла гэту зусім не жаночую прафесію. Яна рабіла печы сваякам, суседзям і знаёмым».

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *