З 2 па 8 ліпеня ў Беларусі пройдзе фінальны этап міжнароднай факельнай эстафеты “Бег Міру” ў Еўропе

Яе мэтай з’яўляецца развіццё і падтрымка культуры міру на Зямлі. З моманту стварэння эстафеты (1987 год) у ёй прынялі ўдзел мільёны чалавек. За 30 гадоў бегуны з факелам пабывалі больш чым у 155 краінах.

Адна з галоўных задач эстафеты – даць магчымасць усім жадаючым дакрануцца да факела Міру і выказаць пажаданні гармоніі і адзінства ўсіх людзей нашай планеты.

Афіцыйнае прыбыццё ў абласныя гарады нашай рэспублікі (Брэст, Гродна, Віцебск, Магілёў, Гомель) міжнародных каманд (100 чалавек) з Польшчы, Літвы, Расіі і Украіны адбудзецца 2 ліпеня. З 3 па 7 ліпеня бегуны з 25 краін панясуць факел Міру па пяці маршрутах у накірунку сталіцы.

4 ліпеня ўдзельнікі факельнай эстафеты прабягуць і праз Бялыніччыну. Іх маршрут пройдзе праз Чыгіры, Ланькаў, у райцэнтры яны спыняцца на вул. Ленінская, а потым накіруюцца да сталіцы праз Восліўку, Вялікую Машчаніцу і Карытніцу.

Урачысты фініш эстафеты адбудзецца  8 ліпеня на плошчы Перамогі ў Мінску.

Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *