Днямі ў Круглым прайшоў рэгіянальны конкурс-прэзентацыя народнай творчасці “Свята лялькі”

Днямі ў Круглым прайшоў рэгіянальны конкурспрэзентацыя народнай творчасціСвята лялькі”, у якім прынялі ўдзел работнікі культуры Бялыніччыны.

У конкурсе самадзейных калектываў “Песні над Друццю” перамогу святкаваў вакальны ансамбль “Медуніца” Ланькаўскага СЦК і ВЧ. Ён атрымаў Дыплом І ступені. Таксама Дыпломам І ступені ўзнагароджана кіраўнік Свяцілавіцкага сельскага дома рамёстваў Ірына ЦІТАЎЦОВА ў намінацыі “Легенды і міфы роднага краю”, а Дыплом ІІ ступені атрымала касцюмер РЦК Ірына КАСЦОВА ў намінацыі “Самая крэатыўная лялька”. Да таго ж, бялынічане былі адзначаны каштоўным падарункам за пастаянны і актыўны ўдзел у конкурсе “Свята лялькі”.

 

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *