Недахопы трэба ліквідаваць

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены маніторынг ходу нарыхтоўкі ў рэгіёне травяных кармоў.

Як паказаў кантроль, у сельгасарганізацыях вобласці ў бягучым годзе кампанія па корманарыхтоўцы праводзіцца на больш высокім арганізацыйным узроўні, чым у папярэднія гады. Разам з тым, быў выяўлены шэраг недахопаў, якія патрабуюць неадкладнага выпраўлення.

Так, у асобных гаспадарках не забяспечана патрэбная гатоўнасць матэрыяльнай базы да нарыхтоўкі кармоў. Да прыкладу, несвоечасова падрыхтавалі сельгастэхніку ў філіяле “Макранскі” ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”, ААТ “Краснапольскі”, ААТ “Кастрычнік-Бярозкі” і ААТ “Батаева” Хоцімскага раёна. У гэтых жа гаспадарках, а таксама ў быхаўскім ААТ “Следзюкі” і ў дрыбінскіх ААТ “Пудоўня-Агра” і ААТ “Трылесіна-Агра” не забяспечылі падрыхтоўку  сянажна-сіласных траншэй, праблема недахопу якіх можа быць вырашана за кошт нарыхтоўкі кармоў па прагрэсіўных тэхналогіях – загортваннем у палімерную плёнку. У асобных арганізацыях такі спосаб захоўвання кармоў разам з традыцыйным стрымліваецца недахопам упаковачных матэрыялаў.

Да прыкладу, на момант маніторынгу ў бабруйскім ААТ “Неўскі-Агра” пры патрэбнасці ў стрэйч-плёнцы і плёнцы для накрыцця траншэй адпаведна 1500 кг і 1200 кг яе не мелася зусім, а з неабходных 1200 кг шпагата набыта толькі 60 кг.

З-за дэфіцыту грашовых сродкаў асобныя гаспадаркі вобласці (у іх ліку ААТ “Пудоўня-Агра”, ААТ “Трылесіна-Агра”, ААТ “Краснапольскі”, ААТ “Кастрычнік-Бярозкі” і ААТ “Батаева”) адчуваюць недахоп кансервантаў кармоў для закладкі сенажу.

Сельгасвытворцамі не прымаюцца належныя меры па павышэнні ўраджайнасці травяных кармоў за кошт іх своечасовай падкормкі. Па стане на 5 чэрвеня ў гаспадарках вобласці падкормлена толькі 63% шматгадовых траў, у асобных гаспадарках (ААТ “Краснапольскі”, ААТ “Неўскі-Агра”, філіяле “Макранскі”, ААТ “Батаева”, ААТ “Следзюкі”, ААТ “Пудоўня-Агра” і ААТ “Кастрычнік-Бярозкі”) такія работы не праводзіліся зусім.

Па выяўленых недахопах адпаведным райвыканкамам прапанавана прыняць меры па іх ліквідацыі. Кантроль за ходам палявых работ працягваецца.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *