СВК “Калгас “Радзіма” і ПМК № 241 занесены на абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі № 222 “Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2016 год”, вызначаны 68 арганізацый усіх форм уласнасці, абласцей, раёнаў і гарадоў, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у мінулым годзе ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця (45 пераможцаў) і па эканоміі рэсурсаў (23).

Удастоены гэтага гонару Магілёўская вобласць, якая разам з Брэсцкай прызнана пераможцам па эканоміі рэсурсаў, і шэраг прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, гаспадарак краіны.

Занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару: у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць будаўніцтва, ДУК ДБП “Бялыніцкая перасоўная механізаваная калона 241”; сярод арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі – СВК “Калгас “Радзіма”.

Таксама ПМК № 241прызнана пераможцам і ў сферы эканоміі рэсурсаў.

Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару па традыцыі адбылося    напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *