З законам жарты дрэнныя

Нават дзецям вядома, што падманваць непрыгожа. У тым ліку і праваахоўныя органы. Але знаходзяцца грамадзяне, якія не гатовы прызнаць уласныя памылкі і распаўсюджваюць пра сябе заведама ілжывыя звесткі. Такімі дзеяннямі яны парушаюць дзеючае заканадаўства і нясуць за свой падман строгае пакаранне.

Нядаўна ў Бялыніцкую ЦРБ была шпіталізавана пенсіянерка з траўмай галавы і вялікай гематомай на твары. Жанчына паскардзілася, што яе ва ўласным доме збілі невядомыя і патрабавалі грошы. Падчас разбіральніцтва стала вядома, што ніякага нападу не было, а траўмы яна прычыніла сабе сама пры падзенні ў стане алкагольнага ап’янення. Пенсіянерка пасаромелася сваёй часовай слабасці і, каб не чырванець перад роднымі, знаёмымі і медыкамі, пайшла на падман.

Даведачна

Згодна арт. 17.6 КаАП РБ, заведама ілжывае паведамленне, якое пацягнула за сабой прыняцце мер рэагавання міліцыі, хуткай медыцынскай дапамогі, падраздзяленняў МНС або іншых спецыялізаваных служб, караецца штрафам ад 4 да 15 б. в. Тое ж дзеянне, зробленае паўторна цягам аднаго года, караецца штрафам у памеры ад 20 да 50 б. в.

У арт. 400 Крымінальнага Кодэкса РБ прапісана, што заведама ілжывы данос аб зробленым правапарушэнні караецца штрафам або арыштам на тэрмін да 3-х месяцаў, або абмежаваннем волі да 2-х гадоў. Тое ж дзеянне, аб’яднанае з абвінавачваннем у цяжкім або асабліва цяжкім злачынстве, альбо са штучным стварэннем доказаў абвінавачвання, альбо зробленае з карыслівым намерам, караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленнем волі на такі ж тэрмін.

Будзьце ўважлівымі, паведамляйце праваахоўным органам толькі праўдзівую інфармацыю.

Сяргей КРАСНОЎ,

начальнік РАУС.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *