На тэрыторыі паляўніча-турыстычнай базы “Глушцова такавішча” прайшоў турзлёт сярод працоўных калектываў раёна

Паспаборнічаць і паказаць свае магчымасці сабраліся каманды ЦРБ, ПМК-241, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РАНС, жылкамгаса, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Спаборніцтвы складаліся з некалькіх этапаў: конкурсы мастацкай самадзейнасці, капітанаў і сценгазет на тэму: “Мы за здаровы лад жыцця”, прэзентацыя страў, прыгатаваных у турыстычных умовах, турнір па дартсе. Таксама ўдзельнікі павінны былі прайсці турыстычную паласу.

У агульнакамандным заліку першае месца заняла каманда РАНС, другімі сталі працаўнікі БУКП “Жылкамгас”, трэцімі – ЦРБ.

открытие

полоса

РАНС

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара і ФАКу “Друць”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *