У фае раённага Цэнтра культуры дзейнічае выстава дэкаратыўна-ўжытковай творчасці “Свет нашых захапленняў”

Яна складаецца з творчых работ удзельнікаў клубных фарміраванняў і супрацоўнікаў устаноў цэнтралізаванай клубнай сістэмы  раёна. Прадстаўленыя работы, створаныя з прымяненнем мноства розных тэхнік і матэрыялаў, уражваюць арыгінальнасцю аўтарскіх ідэй, тонкім густам і майстэрствам выканання.

Жыхары Бялыніч і госці горада пазнаёміліся ўжо з выставай, прадстаўленай Свяцілавіцкім сельскім домам рамёстваў. Гэта былі творы, зробленыя ў тэхніцы карункапляцення і калекцыя тэкстыльных лялек.

Да канца чэрвеня дзейнічалі выставы Ланькаўскага СЦК і ВЧ і Масцішчанскага сельскага клуба, дзе былі прадстаўлены кампазіцыі з кветак, работы з саломкі і газетнай паперы.

У ліпені сваю творчасць прадстаўляюць Машчаніцкі і Алешкавіцкі сельскія клубы.

Так, на працягу бягучага года кожная клубная ўстанова раёна пакажа бялынічанам работы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Усім, хто захапляецца творчасцю, будзе цікава наведаць гэтыя выставы.

Кветкі

Лаза

Лялька

Людміла КУРАНКОВА,

метадыст РЦК.

Фота Святланы Магілеўчык

і з архіва РЦК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *